В Белорусскую республиканскую пионерскую организацию вступили учащиеся Волколатской средней школы Докшицкого района

IMG_700719 мая ў Беларускую рэспубліканскую піянерскую арганізацыю ўліліся яшчэ чатыры члены – вясёлыя, цікаўныя, дапытлівыя, актыўныя і няўрымслівыя хлопчыкі і дзяўчынкі з ДУА “Валкалацкая сярэдняя школа”. Урачысты прыём прайшоў каля помніка загінулым воінам-землякам, каб яшчэ раз ушанаваць памяць тых, хто аддаў сваё жыццё за Перамогу, за мірнае неба над намі. Насця Сварцэвіч, Слава Каляга, Даша Шумель і Саша Масевіч вельмі адказна і сур’ёзна аднесліся да такой значнай падзеі ў сваім жыцці: доўга рыхтаваліся, вучылі словы ўрачыстага абяцання, вершы. Трэба было бачыць, якой радасцю свяціліся іх вочы пасля таго, як старэйшыя таварышы-піянеры павязалі ім гальштукі і ўручылі піянерскія значкі, з якім гонарам яны ішлі па вуліцы і ўсміхаліся ўсім сустрэчным. Упэўнена: маленькі, але вельмі актыўны клас сапраўды будзе дастойнай зменай тым, хто ўступіў у рады ГА “БРСМ”, і будзе прымаць самы актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і школы, і раёна.

Алена НЕСЦЯРОНАК.

Фота А. Варанковіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *