Агния Козлова из Докшиц играет на прекрасном народном инструменте
Юная цымбалістка Докшыцкай дзіцячай школы мастацтваў Агнія Казлова прадстаўляла Докшыччыну на адборачным туры Рэспубліканскага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя Жыновіча. За ўдзел атрымала дыплом і натхненне на далейшае авалоданне мастацтвам ігры на такім цудоўным народным інструменце, як цымбалы. Па іх пазнаюць беларусаў ва ўсім свеце.
Агнію ўжо два гады вучыць на іх іграць настаўніца Алена Трус. Алена Рыгораўна называе дзяўчынку разумніцай, адзначае яе працавітасць і адказнасць. Гэта якраз тыя рысы, без якіх не можа адбыцца сапраўдны музыкант. Адным словам, Агнію лічаць перспектыўнай вучаніцай, якой будуць падуладны конкурсы і фестывалі.
У Алены Рыгораўны ў гэтым ёсць вопыт. Адна з яе вучаніц стала прафесійнай цымбалісткай. Значацца і такія, для каго развітанне са школай не з’явілася развітаннем з музыкай.
У тым, каб з Агніі вырас музыкант, зацікаўлена і мама Вольга Мікалаеўна, якая сама некалі вельмі хацела навучыцца іграць на цымбалах і спявала на самадзейнай сцэне. І наогул у радні прысутнічаюць і музыканты, і спевакі, таму Агніі ёсць чыёй быць паслядоўніцай.
Тамара
АЛЬШЭЎСКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: Агнія Казлова са сваёй настаўніцай Аленай Трус.