Соцработники из Балви посетили отделение дневного пребывания инвалидов в Докшицах
На здымку вы бачыце, як дырэктар ТЦСАН Марыя Курдзека хлебам-соллю сустракае загадчыцу сацыяльнай службы Аніту Пятрову з горада-пабраціма Балві. Каля дваццаці латышоў – сацработнікаў – завіталі ў аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў, дзе загадчыца Таццяна Баравікова пазнаёміла гасцей са спецыфікай работы, расказала, чым цікавым і карысным займаюцца ў аддзяленні наведвальнікі.
Пэўную работу ў гэтым накірунку вядуць і латышы.
– Мы таксама ўдзяляем вялікую ўвагу людзям з абмежаванымі магчымасцямі, састарэлым грамадзянам, якім не пад сілу выканаць нават элементарныя рэчы, – гаварыла падчас візіту Аніта Пятрова. – Маем гонар, што ў апошні час у населеных пунктах нашага Балвскага краю на даволі высокі ўзровень пастаўлена абслугоўванне гэтай катэгорыі людзей дома. Ёсць спецыялізаваны аўтамабіль, які абсталяваны пральнай машынай, душавой кабінай, спецыяльным крэслам для педзікюра. На ім прыязджаюць сацыяльныя работнікі і дапамагаюць чалавеку прывесці ў парадак сябе і свой дом.
У знак сяброўства работнікі аддзялення арганізавалі салодкі стол, падчас якога госці нахвальвалі дамашнюю выпечку дакшычан і пры гэтым успаміналі, што яна нагадвае ім смак з дзяцінства. На развітанне кожны з латышоў атрымаў памятны падарунак.
Праграма сумеснага мерапрыемства па абмене вопытам на гэтым не закончылася. Працягам стала правядзенне круглага стала ў дзіцячай бібліятэцы, а таксама наведванне славутасці Докшыц – водна-аздараўленчага цэнтра.
Таццяна
ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота аўтара.