Настоящие мужчины пришли работать в МЧС Докшицкого района
На здымку (злева направа) вы бачыце маладых байцоў, якія нядаўна прыйшлі працаваць у РАНС: начальнікі змены Алег Тройня і Ігар Аўтух – ураджэнцы Лепеля і камандзір аддзялення ПАВП №14 агр. Крулеўшчына Аляксандр Чарняўскі з Порплішч. Хлопцам уласцівыя такія якасці, як смеласць, адказнасць, стараннасць. Свабодны ад работы час яны аддаюць заняткам спорту – лічаць, што гэта выдатная загартоўка для арганізму.
Дарэчы, у аддзеле па надзвычайных сітуацыях сфарміравана каманда, якая ўдзельнічае ў абласных спаборніцтвах і прафесійных конкурсах па ўсіх відах спорту. На сённяшні дзень па выніках сваіх выступленняў яна ўтрымлівае трэцюю пазіцыю ў вобласці. Трэба дадаць, што са здаровым ладам жыцця сябруюць і іншыя супрацоўнікі, сярод іх – Міхаіл Сівіцкі, Аляксандр Грышкевіч і Уладзімір Мальцаў.