В Докшицах состоялся семинар-учёба для специалистов кадровых и юридических служб региона

IMG_1934У раённым выканаўчым камітэце адбыўся семінар-вучоба для спецыялістаў кадравых і юрыдычных службаў нашага рэгіёна. У цэнтры ўвагі былі пытанні працоўнага заканадаўства, а менавіта тыя змяненні, якія адбыліся ў Працоўным Кодэксе апошнім часам. На асноўных з іх спынілася намеснік начальніка абласнога ўпраўлення Дэпартамента Дзяржінспекцыі працы Венета Сініцкая.
– Змяненні і дапаўненні адбыліся больш як у 180 артыкулах працоўнага заканадаўства, – адзначыла падчас лекцыі Венета Мікалаеўна.
Першае, пра што яна гаварыла – гэта новы парадак запаўнення працоўных кніжак. Калі наймальнік заключае кантракт з работнікам, у працоўнай кніжцы павінен быць запіс: прыняты, напрыклад, бухгалтарам на ўмовах кантракту; калі на ўмовах працоўнага дагавору – запіс будзе наступны: заключаны кантракт. Пры гэтым, калі зыходзіць тэрмін кантракту, ён не прадаўжаецца і не перазаключаецца, як гэта было раней, а заключаецца нанова, прычым перыяды ўказваць не трэба.
Венета Сініцкая падрабязна спынілася на тыпічных памылках пры афармленні і вядзенні дакументацыі. Закранула найбольш распаўсюджаныя з іх, якія дапускаюць спецыялісты пры скасаванні кантракту і працоўнага дагавору. Яна агучыла таксама правілы заключэння дагавору падраду і ўсе абавязковыя ўмовы, якія павінен утрымліваць гэты дакумент.
Як правільна весці журнал прыходу і выхаду з работы, а таксама ўлік рабочага часу, у якім выпадку наймальнік абавязаны прадаставіць работніку адгул – гэта і многае іншае было растлумачана падчас семінара.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: семінар праводзіць В.М. Сініцкая.
Фота А. Варанковіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *