В Докшицком районе ученики объединились в летний лагерь труда и отдыха
Смачна працуецца! Што гэта так, сцвярджаюць вучні Крулеўшчынскай школы і дзвюх гарадскіх – СШ №1 і СШ №2 г. Докшыц, якія аб’ядналіся ў летнім лагеры працы і адпачынку. Іх тут 60 чалавек. Старшакласнікі дапамагаюць мясцоваму фермеру, што ў вёсцы Крукоўка, убіраць ураджай клубніц. Водарныя духмяныя ягады так і просяцца ў рот. Еш колькі хочаш. Але і старайся сабраць іх хутчэй і паболей. Бо ад гэтага залежыць заробак. Ураджай клубніц вырашчаны добры, а таму тыя хлопцы і дзяўчаты, якія стараюцца ўвішна працаваць, зарабляюць у дзень да 100 тысяч рублёў. Грошы выплачваюцца кожны тыдзень. На клубнічныя плантацыі маладых памочнікаў прывозіць аўтобус. Пасля чатырох гадзін працы ён жа і адвозіць іх дадому. Харчуюцца дзеці ў школьнай сталовай.
Анна ЖОЎТКА.
На ЗДЫМКУ: хутчэй за іншых напаўняюць свае вёдры вітаміннай прадукцыяй (злева направа) Каця Карповіч (СШ №2 г. Докшыцы), Паша Транчэўскі, Яўгенія Цяслёнак і Яўген Коласаў (Крулеўшчынская СШ). Арганізоўвае рабочы працэс брыгадзір Таццяна Дранковіч (крайняя справа).
Фота В. Чарвінскага.