Докшицкая рок-группа «Ватные палочки» выступили на фестивале в Бигосово

Изображение 145Лета – пара кірмашоў і фестываляў: у Глыбокім – вішнёвага, у Шаркаўшчыне – яблычнага. У Браславе спяваюць хоры, у Паставах – звіняць цымбалы. Сваім фестывалем абзавёўся нават невялікі пасёлак Бігосава, што ў Верхнядзвінскім раёне. Яго заснавальнікам стала наша зямлячка з вёскі Янкі Марына Гаўрыловіч. У 90-я гады яна разам з Ірынай Тумашэвіч працавала ў Бярозкаўскім СДК, і на той час культурнае жыццё ў гэтай вёсцы віравала.
Б’е ключом яно і ў Бігосава, дзе ўжо восем год праходзіць рок-фестываль.
– “Навальніца – 2015” прадставіла канцэртную пляцоўку сямі рок-групам, – расказвае яе арганізатар дырэктар Бігосаўскага СДК Марына Гаўрыловіч. – І мне вельмі прыемна, што побач з гуртамі з Гомеля, Наваполацка, Бігосава выступалі і хлопцы з маіх родных Докшыц. Іх выступленне доўжылася паўгадзіны, і за гэты час музыканты здолелі пакарыць сэрцы нашых у нейкай ступені ўжо пераборлівых гледачоў. “Ватныя палачкі” перасягнулі сябе і паказалі сапраўдны рок.
Паездкай у Бігосава засталіся задаволеныя і самі рок-музыканты. Дарэчы, у гэтай установе культуры мастацкім кіраўніком працуе Лілія Валодзіна, якую жыхары нашага раёна ведаюць як цудоўную салістку. Кіраўнік калектыву Ігар Карповіч, якому раней ужо даводзілася выступаць у Бігосава, толькі ў складзе іншага калектыву, адзначыў цёплы прыём арганізатараў фестывалю, актыўных гледачоў, якія любяць і разумеюць рок.
– Мы вельмі рады і ганарымся тым, што давялося выступіць на сцэне разам з даволі вядомымі калектывамі і зрабіць гэта на высокім узроўні, не горш за выканаўцаў, якія маюць вышэйшую музычную адукацыю, – сказаў ён, – значыць не прайшлі дарма нашы шматгадзінныя рэпетыцыі. Будзем рыхтавацца для далейшых выступленняў.

Тамара
АЛЬШЭЎСКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: удзельнікі рок-гурта “Ватныя палачкі” (злева направа) Юрый Чувахоў, Ігар Карповіч, Дзмітрый Няфёдаў з гаспадарамі фестывалю Марынай Гаўрыловіч і Ліліяй Валодзінай пасля ўдалага выступлення.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *