Капитан докшицкой футбольной команды получил приз лучшего бомбардира
Званне лепшага бамбардзіра не ў першы раз атрымаў капітан докшыцкай футбольнай каманды “Ветразь” Аляксандр Палачанін. Памятны прыз у выглядзе буцы ён атрымаў на ХІ турніры па міні-футболе “Памяці Святога Яна Паўла ІІ”, што прайшоў у Слоніме. У спаборніцтве прынялі ўдзел шаснаццаць каманд з усёй Беларусі. Дрэннае надвор’е не стала перашкодай для спартсменаў. Напружаная барацьба футбалістаў і неабыякавасць балельшчыкаў разагналі хмары, і на фінальны бой засвяціла сонца. Наша каманда заваявала пятае месца.