В Минском поло марафоне принял участие представитель Докшицкого района
У Мінскім пола марафоне, які прайшоў падчас святкавання Дня сталіцы, прыняў удзел і наш зямляк, былы вучань Валкалацкай СШ, а зараз першакурснік БДТУ Максім Кушэль (на здымку).
– Пра паўмарофон я даведаўся яшчэ на пачатку лета, – расказвае юнак. – Убачыў рэкламу ў Інтэрнэце і адразу “запаліўся”: а чаму б і мне не паўдзельнічаць? Поўную дыстанцыю (21 км) можна было бегчы з 18 гадоў. Перада мной жа стала задача здолець адлегласць у 10 кіламетраў. Трэніроўкі ўсё лета давалі надзею на тое, што я змагу прабегчы дадзеную дыстанцыю. На спартыўным свяце сталіцы, Мінскім міні паўмарафоне, я сустрэў шмат сяброў і знаёмых, якія з’яўляюцца аматарамі здаровага ладу жыцця.
Максім бег у ліку шаснаццаці тысяч удзельнікаў з розных краін. Хоць не заняў пераможнае месца, але атрымаў шмат уражанняў і пазітыву, паспытаў свае сілу волі і трываласць.
Яўгенія МАЛЕВІЧ.