Артём Щуцкий посещает мастер-класс по соломоплетению в Докшицком Доме ремёсел
Арцём Шчуцкі, якога вы бачыце на здымку, ужо трэці год наведвае майстар-клас па саломапляценні ў Доме рамёстваў. Сваё знаёмства з народнай творчасцю юнак пачынаў з керамікі. Наведваючы заняткі па лепцы з гліны, васьмікласнік Докшыцкай СШ № 1 з захапленнем назіраў за карпатлівай работай майстра па саломапляценні Таццяны Марціновіч, здзіўляўся тым вырабам, якія стваралі таленавітыя рукі майстрыхі. Паспрабаваў сам – і цяпер пераймае навуку. “Павук” – першая работа Арцёма, якая сёння знаходзіцца сярод шматлікіх вырабаў аматараў саломапляцення Дома рамёстваў.
Яўгенія ГІЧАНСКАЯ.