Дзеці на канікулах — увага на дарогах
З 25 кастрычніка ў школах рэгіёнаў вобласці пачынаюцца восеньскія канікулы. Менавіта ў гэтыя дні бяспечныя паводзіны дзяцей часта становяцца прычынай ДТЗ.
Толькі з пачатку года на дарогах вобласці адбылося 19 аварый з удзелам і па віне дзяцей, у выніку якіх 18 непаўналетніх паранены, 1 загінуў. Аднак трэба памятаць і пра тое, што палова аварый з удзелам непаўналетніх адбываецца па віне вадзіцеляў.
Паважаныя вадзіцелі! Калі вы заўважылі паблізу праезнай часткі дзіця, збаўце хуткасць і будзьце асцярожнымі. Праяўляйце надзвычайную ўважлівасць пры руху па ўнутрыдамавых тэрыторыях, пры праездзе пешаходных пераходаў. Перавозьце маленькіх пасажыраў бяспечна, з дапамогай прыстасаванняў, якія ўтрымліваюць дзіця.
Паважаны бацькі! Звярніце ўвагу на бяспечныя паводзіны дзяцей на дарозе. Кантралюйце іх вольны час і месцазнаходжанне. Не пакідайце іх без нагляду і сачыце за тым, каб дзеці не гулялі паблізу праезнай часткі. А такі дадатковы сродак прыцягнення ўвагі, як святлоадбівальныя элементы, якія замацаваны на адзенні вашага дзіцяці, зробяць яго прыкметным для вадзіцеляў у цемры ці ва ўмовах абмежаванай бачнасці. Вельмі важна, каб дзіця не толькі запомніла, але і добра зразумела, што выконваць Правілы дарожнага руху трэба заўжды. Лепшы спосаб навучання – гэта ўласны прыклад валодання “дарожнай азбукай”.
Аддзяленне агітацыі
і прапаганды
ДАІ УУС аблвыканкама.