Сотрудники районного отдела МЧС проводили на заслуженный отдых своего начальника Геннадия Головчица
На здымку вы бачыце, які падарунак падрыхтавалі супрацоўнікі раённага аддзела МНС для свайго цяпер ужо экс-начальніка Генадзя Галоўчыца. Гэты прыгожы, а галоўнае, патрэбны ў быце мангал будзе нагадваць Генадзю Іванавічу пра калектыў, у якім яму давялося служыць доўгія гады. Больш за 13 год падпалкоўнік унутранай службы ўзначальваў калектыў пажарна-выратавальнай службы раёна, бездакорна выконваў свае прафесійныя абавязкі, карыстаўся павагай сярод калег.
Афіцэра прыехаў павіншаваць начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Аляксандр Клобук, які зачытаў загад Міністра па надзвычайных сітуацыях аб звальненні Г.І. Галоўчыца ў запас і ўручыў яму Ганаровую грамату “За бездакорную службу” абласнога ўпраўлення МНС. Раённая ўлада таксама не абмінула ўрачыстасць. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Сівіцкая падзякавала Генадзю Галоўчыцу за службу і выказала спадзяванне на тое, што ён і надалей будзе ўносіць дастойны ўклад у развіццё нашага раёна, і ўручыла Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта.
Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.