В спортивном зале Крулевщинской СШ Докшицкого района сделали ремонт

IMG_0604Сёлета на рамонт спартыўнай залы Крулеўшчынскай сярэдняй школы выдаткавана больш за 200 мільёнаў рублёў бюджэтных сродкаў.

Дырэктар установы адукацыі Уладзімір Піскуновіч з гонарам паказвае месца для заняткаў спортам. Самай значнай у агульным аб’ёме выкананых работ стала замена ўсіх 12-ці старых аконных блокаў на шклопакеты вытворчасці Докшыцкай ПМК-52. Асаблівасць гэтага працэсу заключалася ў тым, што працаваць будаўнікам давялося на шасціметровай вышыні. Для спартыўнай залы таксама было набыта 50 метраў сеткі, якая павінна абараняць вокны ад выпадковага ўдару спартыўных снарадаў. Заменены электраправодка, усталявана новая сістэма асвятлення. Якасна выканаць гэтыя работы школе дапамаглі спецыялісты Крулеўшчынскага раёна электрычных сетак электразабеспячэння чыгункі. Сіламі школы пафарбаваны сцены, падлога, нанесена разметка.

Сёння ўсе ўстановы адукацыі разлічваюць не толькі на бюджэтныя сродкі, але і самі спрабуюць зарабляць. Напрыклад, праз аказанне дадатковых адукацыйных паслуг. Дзякуючы сродкам, якія такім чынам былі атрыманы, школа да надыходзячага новага года зрабіла сваім вучням выдатны падарунак. На суму каля чатырох мільёнаў рублёў быў набыты розны спартыўны інвентар. І крок гэты апраўданы. Спартыўная зала аграгарадка зараз працуе сем дзён на тыдні. Пры жаданні заняцца спортам для вучняў не складае ніякіх праблем. Дарэчы, у мінулагодняй раённай спартакіядзе менавіта Крулеўшчынская школа трымала пальму першынства сярод устаноў адукацыі раёна. Яна ганарыцца сваімі сённяшнімі вучнямі, якія паказваюць добрыя спартыўныя вынікі. Гэта шасцікласнікі Аляксей Падбярэзкі, Вікторыя Таляронак і Лізавета Ліннік, вучань дзявятага класа Дзмітрый Таляронак і іншыя.

Таксама ёсць дамоўленасць на прадастаўленне спартыўнай залы для заняткаў аднаму з мясцовых прадпрыемстваў.

НА ЗДЫМКУ: падчас заняткаў фізічнай культурай у адрамантаванай зале Крулеўшчынскай сярэдняй школы.

Наталля НАВІЦКАЯ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *