Водитель Докшицкой РЭС не ошибся в выборе профессии

IMG_0870Стаж работы ў РЭСе Алега Гапанёнка больш за два дзясяткі год. Пераважную частку з іх ён працуе вадзіцелем бурыльна-кранавай машыны. Гэта тэхніка ў арганізацыі значыцца ў адзіным экземпляры, а ўзрост яе набліжаецца да 30-ці год. Толькі бурылка пазіцый не здае і па-ранейшаму, дзякуючы ўмелым рукам яе гаспадара, заўсёды ў страі. Алег Мікалаевіч – вадзіцель з адукацыяй. У 1989 годзе ён паспяхова закончыў даволі прэстыжную на той час установу – Гарадоцкі саўгас-тэхнікум, які рыхтаваў добрыя інжынерныя кадры. Пакуль не прызвалі ў армію, працаваў механікам у саўгасе “Докшыцкі”. Але пасля дэмабілізацыі на гэту пасаду не вярнуўся, а палічыў за лепшае сесці за руль аўтамабіля. Тлумачыць гэта тым, што не меў жадання кіраваць людзьмі.

Зараз у РЭСе Гапанёнкам не нарадуюцца. Ураўнаважаны, разважлівы, абавязковы і, разам з тым, тэхнічна адукаваны і ініцыятыўны, ён, як ніхто, лепш падыходзіць для работы на бурыльна-кранавай машыне. Справа ў тым, што менавіта з дапамогай яе ўстанаўліваюцца апоры электраліній, па якіх “бяжыць” да спажыўцоў электрычнае святло. Сёлета ў адпаведнасці з графікам праведзены капрамонт 200 кіламетраў электраліній напружаннем 10 кВ і 0,4 кВ. Адрамантаваны 70 трансфарматарных падстанцый. Акрамя гэтага, Алега Мікалаевіча “пазычалі” разам з яго машынай і глыбоцкія энергетыкі. І на любой рабоце ён атрымлівае толькі падзякі за яе дастойнае выкананне.

– Сёлета шматгадовая, добрасумленная праца Алега Гапанёнка адзначана Ганаровай граматай райвыканкама, – гаворыць начальнік раёна электрычных сетак Мікалай Ючковіч, – і такіх работнікаў у нас не адзінкі. Можна сказаць, што ўсе, бо выпадковыя людзі, парушальнікі працоўнай і выканаўчай дысцыпліны працаваць з электрычнасцю не могуць.

Дзякую ўсяму калектыву за адказную працу і віншую калег, а таксама ветэранаў арганізацыі з прафесійным святам. Няхай з вамі заўсёды побач крочаць поспех і ўдача.

НА ЗДЫМКУ: вадзіцель РЭСа А.М. Гапанёнак.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *