В агрогородке Прудники Докшицкого района будет построена часовня

IMG_2553 dsc_ 023У мінулую суботу жыхары аграгарадка Пруднікі спяшаліся ў сельскі Дом культуры. Менавіта там мусіла адбыцца святочная тэатралізацыя з нагоды Божага Нараджэння. Калядную гісторыю на сцэне паказалі юныя артысты мясцовай самадзейнасці, якія шмат рыхтаваліся загадзя. Рэпетыцыі не былі марнымі. Ролі Іосіфа і Марыі выдатна выканалі Максім Шульгат і Аксана Багрыцэвіч, анёлам стала Даша Крысенкова, першасвятаром – Алена Апенка. Ператварэнне ў вешчуноў і пастушкоў добра атрымалася ў Светы Клопавай, Вікі Чарнуха, Ані Акуліч, Дашы Кібалка, Максіма Люцко і Дзімы Апенка. Зрабіць адпаведныя касцюмы юным артыстам дапамаглі бацькі.

Не мінуў увагай мясцовых вернікаў настаяцель храма Усіх Святых айцец Валерый. Святар падзякаваў за святочную праграму і перадаў дзецям ласункі.

На гэтым мерапрыемства можа б і завяршылася, але жыхары аграгарадка прыйшлі на яго яшчэ з адной мэтай. Светлае свята Нараджэння Хрыстова дае людзям самае галоўнае – веру ў лепшае. Вось і ў насельніцтва Пруднік мацнее надзея на тое, што ў недалёкай будучыні ў іх аграгарадку будзе завершана будаўніцтва капліцы ў гонар іконы Божай Маці “Достойно Есть”, якое па ініцыятыве айца Валерыя пачалося ў 2012-м годзе. Гэта богапатрэбная справа, вядома, не была б магчымай без дапамогі мясцовай гаспадаркі і дабрачынных ахвяраванняў людзей. Вялікі ўнёсак зрабіла ў будаўніцтва капліцы Леакадзія Бобрык. На свяце яна таксама першай ініцыявала дапамогу храму, ахвяравала значную суму грошай будынку. Заўжды не застаюцца абыякавымі да гэтага пытання і Феня Шульгат з Зінаідай Сакаловай. Жанчыны праз газету звяртаюцца да сваіх землякоў з просьбай зрабіць пасільны ўнёсак, каб капліца ў Прудніках набыла годнае аблічча як мага хутчэй.

НА ЗДЫМКАХ: на свяце ў гонар Божага Нараджэння ў Прудніцкім СДК; у будучай капліцы пачалі ўзводзіць дах.
Наталля НАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *