Заседание Совета отдела идеологической работы прошло в Докшицах

DSC00631Сёлетняе выніковае пасяджэнне Савета аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама пачалося нетрадыцыйна: з урачыстага моманту. І таму ёсць тлумачэнне: 2016 – гэта Год культуры.

Прадэфіліравалі барабаншчыцы, прагучалі фанфары і вядучыя аб’явілі аб адкрыцці Года культуры ў раёне. Ініцыятыва прысвяціць 2016-ы менавіта гэтай галіне належыць творчых людзям, а Міністэрства культуры яе горача падтрымала, бо ўсё ж такі асноўная дзейнасць у яго рамках кладзецца на плечы людзей творчых, таленавітых. Менавіта ім быў прысвечаны наступны момант урачыстасці.

Намеснік старшыні райвыканкама Валянціна Рандарэвіч уручыла Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта загадчыку Параф’янаўскага СДК Вікенцію Скараходу і касцюмеру ГЦК Наталлі Пузаковай. У сваёй прамове яна дала высокую ацэнку канцэртам і іншым мерапрыемствам, якімі радуюць работнікі культуры жыхароў раёна. Пажадала праяўляць яшчэ больш творчасці ў знакавы для работнікаў галіны год.

Граматамі Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама была адзначана плённая праца бібліятэкара цэнтральнай раённай бібліятэкі Зінаіды Чантарыцкай, дырэктара Бягомльскай ДШМ Юліі Свірко, кіраўніка ансамбля барабаншчыц Святланы Яцына.

Грамату аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама за дасягненні ў сваёй службовай дзейнасці атрымалі загадчыца Крулеўшчынскай бібліятэкі Іна Найдзяновіч, сакратар Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці Валянціна Валіцкая, настаўнік Докшыцкай ДШМ Аляксандр Букаты, мастацкі кіраўнік Бярэзінскага клуба-бібліятэкі Святлана Лапцева.

У мінулым годзе плённым атрымалася супрацоўніцтва з установамі адукацыі ў арганізацыі карыснага і цікавага адпачынку дзяцей і моладзі. Удзячнасць за яго на ўрачыстасці была выказана дырэктару Прудніцкай дзіцячы сад-базавай школы Святлане Лоўчай і дырэктару Барсукоўскай школы Генадзю Шульзе.

Дыплом “Мецэнат года” атрымаў дырэктар ПМК-52 Аляксандр Трахінін, які дапамог Докшыцкай ДШМ набыць сцэнічны абутак.

Рознымі ўзнагародамі была адзначана добрасумленная праца яшчэ шэрагу работнікаў галіны.

У другой частцы мерапрыемства адбылося пасяджэнне Савета, на якім са справаздачай аб выніках дзейнасці за 2015 год выступіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Інга Журомская.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: І.М. Журомская ўручае ўзнагароду Ю.Л. Свірко.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *