Докшицкое ОГАИ напоминает о необходимости включить ближний свет фар
Цёплы час года – пара росту колькасці дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей.
З пачатку года ў Рэспубліцы зарэгістравана 74 ДТЗ з удзелам дзяцей да 16 гадоў, у якіх двое загінулі і 75 паранены. У нашай вобласці за гэты перыяд зафіксавана 9 “дзіцячых” ДТЗ, у якіх паранены 10 чалавек.
У сувязі з заканчэннем навучальнага года і пачаткам летніх канікул, а таксама каб папярэдзіць ДТЗ з удзелам дзяцей, Дзяржаўтаінспекцыя з 25 мая па 5 чэрвеня праводзіць спецыяльны комплекс мерапрыемстваў “Увага – дзеці!” У час яго правядзення для прыцягнення ўвагі дзяцей да транспарту, які набліжаецца, вадзіцелям неабходна ў светлы час сутак уключаць бліжняе святло фар!
Прадухіліць бяду і навучыць маленькіх удзельнікаў дарожнага руху арыентавацца на дарозе павінны ў першую чаргу дарослыя. Аднак, як паказвае практыка, уседазволенасць дарослых, якую можна назіраць на вуліцах, трансфармуецца ў дзіцячую ўпэўненасць, што так і трэба. Станьце для сваіх дзяцей прыкладам паводзін на дарозе.
А. Сташэвіч,
начальнік АДАІ РАУС,
маёр міліцыі.