Ученица Ситцевской СШ Докшицкого района знает, как стать лидером
Дзесяцікласніца Алеся Голікава (на здымку) другі год узначальвае пярвічку ГА “БРСМ” Сітцаўскай СШ. Яе актыўнасць, працавітасць, спагадлівасць, дружалюбнасць і жыццярадаснасць дапамагаюць з лёгкасцю знаходзіць агульную мову з аднагодкамі. Трэба падрыхтаваць школьнае мерапрыемства? Доўга нікога не трэба ўгаворваць, хапае адной просьбы Алесі – і павага навакольных да яе робіць сваю справу. Яшчэ адзін доказ аўтарытэту лідара пярвічкі – стопрацэнтны ўступ сітцаўскіх вучняў у Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.
Сапраўдны школьны лідар павінен не толькі актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці, але і быць прыкладам у вучобе. Алеся пастаянна ўдзельнічае ў алімпіядах па грамадазнаўстве і гісторыі. Самы любімы школьны прадмет – матэматыка, які выкладае Алена Грыгаровіч. Яна ж – класны кіраўнік дзясятага класа.
– Лічу, што нам вельмі пашанцавала з класным кіраўніком, – дзеліцца Алеся. – Алена Баляславаўна асабіста для мяне ў першую чаргу сапраўдны сябар. Яна заўсёды знойдзе час, каб выслухаць, даць слушную параду, шчыра парадавацца поспехам. З ёй вельмі цікава і весела.
У жыцці Алеся стараецца быць падобнай да сваёй маці Надзеі. Ад яе і пераняла дзяўчына чалавечыя якасці, якія дапамагаюць мець шмат сяброў і быць сярод іх лідарам.
Яўгенія МАЛЕВІЧ.