Мелиораторы в Докшицком районе отмечают профессиональный праздник

Г 083

Здымак 1

Дзень меліяратара – свята людзей, дзякуючы працы якіх адраджаецца і акультурваецца зямля. Гэта з іх дапамогай забяспечваецца развіццё сельскай гаспадаркі, атрыманне стабільных ураджаяў, рацыянальнае выкарыстанне зямельнага фонду, ствараецца дастатковая кармавая база для жывёлагадоўлі. Акрамя гэтага, меліяратары заўсёды аказваюць дапамогу сельгасарганізацыям раёна падчас пасяўной кампаніі, нарыхтоўкі кармоў і ўборкі ўраджаю.

ыемства меліярацыйных сістэм па рамонце і добраўпарадкаванні сацыяльна значных аб’ектаў, навядзенні парадку на зямлі. Пра гэта напярэдадні свята гутарым з галоўным інжынерам прадпрыемства Мікалаем Карпекам (здымак 1), чалавекам, які аднойчы выбранай прафесіі прысвяціў усё жыццё.

У 1981 годзе выпускнік Лепельскага гідрамеліярацыйнага тэхнікума пачаў сваю працоўную дзейнасць у Докшыцах. Пасля службы ў арміі не стаў шукаць шчасця па свеце – вярнуўся туды ж. Спачатку працаваў брыгадзірам дрэнажнай брыгады, затым майстрам, прарабам. І на пасаду галоўнага інжынера прыйшоў не толькі з тэарэтычнымі ведамі, а і з вялікім практычным вопытам. Чатыры гады ўжо з’яўляецца намеснікам дырэктара па будаўніцтве.

– На нашым прадпрыемстве зараз працуе 91 чалавек. Вядома, не 400, як было калісьці, ды і асушэннем балот практычна не займаемся. Падтрымліваем парадак на сваёй тэрыторыі: чысцім дрэнаж, абкошваем каналы, знішчаем непатрэбнае кустоўе. За апошнія 5 гадоў выкананы наступныя аб’ёмы работ: укладзена дрэнажу 241,9 кіламетра, прамыта – 91,6 кіламетра, абкошана 3543 кіламетраў каналаў, ачышчана ад заілення – 374 кіламетры, унесена гербіцыдаў 153,5 кіламетра і ўведзена 2644 кіламетры плошчаў, – лёгка аперыруе лічбамі Мікалай Уладзіміравіч. – На 1 студзеня бягучага года плошча асушаных зямель складае 29779 гектараў, працягласць каналаў – 1432,2 кіламетра, дарог – 207,4 кіламетра, дамбаў – 21 кіламетр. Збудаванняў (мастоў, трубаў і т.д.) налічваецца 776.

Але за кожнай лічбай, як вядома, стаяць людзі. Галоўны інжынер упэўнены: выпадковых у іх калектыве няма. А найвышэйшых паказчыкаў у сваёй рабоце апошнім часам дасягнулі механізатары Мікалай Трус і Аляксандр Цалавальнікаў, за што былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі КУП “Віцебскмеліяводгас”. Бульдазерыст Станіслаў Лапіч, чыя выпрацоўка склала 137,5 кубічнага метра, і малады вадзіцель Андрэй Модаль (перавозка – 11954,3 тоны) адзначаны граматамі райвыканкама.

Здымак 2

Здымак 2

Уладзімір Баднарчук (здымак 2) на экскаватары ЭО-3223 выпрацаваў 39,8 кубічнага метра і заняў першае месца ў вобласці. Яго імя занесена на абласную Дошку гонару. І поспех гэты, варта дадаць, зусім не выпадковы. Па той прычыне, што і вадзіцель, і механізатар Уладзімір першакласны – яму падуладная любая тэхніка. Карацей кажучы, ас у сваёй справе. У ПМСе ён працуе пяты год, на экскаватар сеў крыху больш за год таму. Вынікі, як бачым, не прымусілі сябе чакаць.

– Неабходнай тэхнікай прадпрыемства забяспечана належным чынам, абноўлена прыкладна 70 працэнтаў, – сцвярджае Мікалай Карпека і дадае: – Крыўдна, што фінансаванне жадае быць лепшым і, адпаведна, “размах” работ не той, што быў раней. У гэтым годзе, напрыклад, у нас толькі адзін аб’ект – “Будаўніцтва меліярацыйнай сістэмы ААТ “Барсучанка” на ўчастку Бярэзіна. А нам па сіле зрабіць нашмат больш.
У праўдзівасці гэтых слоў няма ніякіх сумненняў, таму напярэдадні свята хочацца пажадаць усім прадстаўнікам гэтай вельмі патрэбнай і высакароднай прафесіі не толькі здароўя і плёну ў працы, але і новых аб’ектаў, і фінансавай стабільнасці, і задавальнення – маральнага і матэрыяльнага – ад выконваемай работы.

Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота аўтара і В. Чарвінскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *