В Докшицкой детской библиотеке объявлен конкурс
Менавіта так лічаць супрацоўнікі раённай дзіцячай бібліятэкі. Для таго, каб яшчэ больш зацікавіць дзяцей кнігай, ініцыятыўныя бібліятэкары штораз арганізоўваюць рознапланавыя мерапрыемствы. Асабліва падчас школьных канікулаў. Вось і гэта лета не стала выключэннем. З 1 чэрвеня стартаваў конкурс летняга чытання “Расфарбуй сваё лета!” Каб стаць яго ўдзельнікам, трэба завітаць у дзіцячую бібліятэку, узяць кнігу, якая спадабаецца, а потым, прачытаўшы яе, адзначыцца на вясёлцы. Кожнаму колеру вясёлкі адпавядае колькасць старонак у кнізе. У конкурсе з задавальненнем вырашылі паўдзельнічаць ужо каля трыццаці аматараў літаратуры. Сярод іх – сяброўкі Насця Каляга, Лера Шупенька, Маргарыта Бярозка і Яна Модаль (на здымку злева направа).
Асаблівым попытам карыстаюцца творы-юбіляры, якія штогод адбіраюцца і выстаўляюцца на спецыяльна-аформленай паліцы. Сёлета свой дзень нараджэння адзначаюць: “Белы Бім Чорнае вуха” Г. Траепольскага (45 гадоў), “Кракадзіл Гена і яго сябры” Э. Успенскага (50 гадоў), “Прыгоды Чыпаліна” Дж. Радары (65 гадоў), “Віця Малееў у школе і дома” М. Носава (65 гадоў), “Цімур і яго каманда” А. Гайдара (75 гадоў), “Васілій Цёркін” А. Твардоўскага (75 гадоў), “Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна” А. Талстога (80 гадоў), “Пунсовыя ветразі” А. Грына (95 гадоў), “Канёк-гарбунок” П. Яршова (160 гадоў), “Казка пра цара Салтана” А. Пушкіна (185 гадоў), “Вечары на хутары бліз Дзіканькі” М. Гогаля (185 гадоў).
Тэкст і фота
Яўгеніі ГІЧАНСКАЙ.