Бэбі-батл: вёска ці горад?

IMG_5703

Цікава, але ўжо другі месяц запар у нашым раёне больш дзетак нараджаецца ў вёсцы, чым у горадзе. Прыемна, што моладзь не спяшаецца змяняць родныя мясціны на гарадскую мітусню і застаецца будаваць свае сямейныя гнёзды побач з бацькоўскімі. За чэрвень 2016 года ў раённым аддзеле ЗАГС зарэгістравана нараджэнне толькі пяці дакшычан: Ільюшы Кулакоўскага, Ульянкі Сяліцкай, Кірыла Аліноўскага, Ягоркі Калантая і Арыны Лакуцэвіч. Трыо з’явілася ў гарадскім пасёлку Бягомль – Юля Зінкевіч, Вікторыя Сайкоўская і Руслан Сяцко. У Юхнаўцы зарэгістравана нараджэнне Аляксандра Чарнухі, у Дамашкавічах – Макара Раковіча, у Беразіно – Максімкі Храмёнка, у Валкалаце – Віктара Несцяронка, у Янках – Кірыла Занько, у Паўночным Гняздзілаве – Андрэя Скарукова, у Бярозаўцы – Васілісы Ігонінай. Пабагацелі на новых жыхароў Барсукі і Порплішча. У гэтых аграгарадках зарэгістравана па двое дзетак: Вікторыя Даніляк і Давід Сідоркін, а таксама Дзіянісій Анціпаровіч і Глебушка Кажарновіч. Два Арцёмкі – Новікаў і Мядзвецкі – і Кацюша Леднік нарадзіліся ў Крулеўшчыне.
Віншуем шчаслівых бацькоў!

Людзі, народжаныя ў чэрвені, адрозніваюцца моцнай насцярожанасцю, яны рэдка ідуць на рызыку і старанна абдумваюць свае ўчынкі. У іх добра развіта інтуіцыя, якая дапамагае адчуваць навакольных і будаваць з імі добрыя адносіны. Гэтыя людзі валодаюць здольнасцямі прыстасоўвацца да любых умоў і абставін.
У чэрвені нарадзіліся: цар Пётр І, палітычны дзеяч Юрый Андропаў, фізік Джэймс Максвел, паэты Федэрыка Лорка, Аляксандр Пушкін, Ганна Ахматава, музыканты Юрый Візбар, Віктар Цой, акцёры Міхаіл Дзяржавін і Міхаіл Пугаўкін, Мэрылін Манро, Наталля Селязнёва і Наталля Варлей, гоншчык Ральф Шумахер.

Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВИЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *