Докшицкий ТЦСОН проводит благотворительную акцию
Да новага навучальнага года застаўся адзін месяц, а гэта значыць, што надышоў час збіраць школьныя рэчы. Каля ўнівермага ў райцэнтры другі тыдзень працуе “Школьны базар”. Адзенне, патрэбнае шкаляру, вывешаны на першы план і ў краме “Дзіцячы свет”. Бацькі паступова набываюць канцылярскія прыналежнасці. Штогод Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на пачатку школьнага сезона аб’яўляе дабрачынную акцыю “Адкрытыя сэрцы”. Кожны з нас можа далучыцца да яе. Для гэтага трэба толькі пры набыцці канцылярскіх тавараў свайму дзіцяці купіць што-небудзь у падарунак маламаёмнай ці шматдзетнай сям’і. Акцыя адбываецца ў крамах “Эрудыт” і “Капіцэнтр” (3-ці паверх Дома быту).