Программа фестиваля православной молодёжи который пройдёт в Докшицком районе
Сёлета ў пяты раз у нашым раёне пройдзе фестываль праваслаўнай моладзі “Пакуль мы маладыя”.
Фестываль будзе доўжыцца з 5 па 8 жніўня. Праграма яго вельмі насычаная. На момант падрыхтоўкі артыкула да ўдзелу ў фестывалі падалі заявы каля сотні чалавек з розных куткоў нашай краіны. Арганізатары запрашаюць моладзь раёна далучацца да фэсту ў любы яго дзень.
У межах фестывалю будзе праводзіцца творчы конкурс “Мая вялікая сям’я”. Яго мэта – падкрэсліць важнасць сям’і і ўзаемаадносін паміж бацькамі і дзецьмі.
На афіцыйнай старонцы фестывалю ў сацыяльнай сетцы “Вконтакте” зараз арганізаваны фотаконкурс сямейных здымкаў.
Згодна з папярэдняй праграмай заезд удзельнікаў запланаваны на пятніцу, 5 жніўня. У гэты дзень моладзь будзе мець працоўны послух, адводзіцца час для рэпетыцыі нумароў творчага конкурсу. Пасля 18 гадзін – малебен і афіцыйны пачатак фэсту. Увечары арганізуецца гульня “Таямніцы Сеславіна”.
У суботу, 6 жніўня, у 10 гадзін раніцы пачнецца сустрэча з Яўгеніяй Дайлідзёнак, якая кіруе моладзевым праваслаўным рухам на Глыбоччыне. Будуць арганізаваны творчыя майстар-класы.
Апоўдні ў Крулеўшчыне стартуе агляд візітовак дэлегацый. Затым моладзь паедзе ў Гняздзілава, дзе прыме ўдзел у экалагічным квэсце і наведае крыніцу ў Буі.
У нядзелю, 7 жніўня (Успенне святой прападобнай Ганны), удзельнікі фестывалю накіруюцца ў Слабаду да аднайменнага храма. Пасля Божай літургіі – крыжовы шлях. Затым пераезд у Докшыцы. Запланавана, што, пры спрыяльных умовах надвор’я, на летняй сцэне на беразе гарадскога возера адбудзецца вялікі святочны канцэрт.
Бліжэй да вечара дэлегацыі пераязджаюць у Порплішча, дзе пасля малебну ў гонар ахоўнікаў сям’і і шлюбу Пятра і Фяўронні ў мясцовым храме запланавана творчая сустрэча моладзі ў доме культуры.
Завяршаючы дзень фестывалю – 8 жніўня, панядзелак. Апоўдні, у Цэнтры культуры і вольнага часу адбудзецца адукацыйная канферэнцыя “На шляху да свету”. Пасля пройдуць сяброўскія спартыўныя матчы па гульнявых відах. У 16 гадзін – удзячны малебен і заканчэнне фестывалю.
Арганізатары звяртаюць увагу на тое, што ў праграме могуць быць нязначныя змены.
Наталля СТАШЭВІЧ.