С благодарностью за мир
Сведак падзей Вялікай Айчынай вайны забірае час. Але памяць пра іх жыве дзякуючы родзічам: дзецям, унукам, праўнукам. І ўжо яны хочуць падзяліцца ўспамінамі пра дарагіх людзей, у тым ліку і на старонках райгазеты.
У рэдакцыю звярнулася Марыя Каляга з Параф’янава, каб расказаць пра свайго дзядулю-партызана, якога ўжо шмат год няма ў жывых.
Марыя прынесла дарагія для яе сям’і рэчы, якія беражліва захоўваюцца: фотакарткі, пасведчанні, дакументы да ўзнагарод.
Жанчына распавяла, што яе дзядуля – Канстанцін Астапковіч – нарадзіўся ў вёсцы Асецішчы ў 1912 годзе. Яшчэ да вайны пабраўся шлюбам з мясцовай дзяўчынай Вольгай. У іх нарадзіліся дзеткі. Шчасліваму сямейнаму жыццю паклала канец Вялікая Айчынная вайна. Вёску палілі немцы. Большасць яе жыхароў закатавалі. Муж і жонка Астапковічы выжылі ў гэты час, аднак вайна забрала жыцці іх першых дзетак.
У пачатку 1943 года Канстанцін Фёдаравіч далучыўся да партызанаў брыгады “Жалязняк”, якая да гэтага часу значна ўзбуйнілася. Як камандзір аддзялення і старшына роты атрада №3 Канстанцін Астапковіч змагаўся з ворагам да канца ліпеня 1944.
Пасля вайны Канстанцін Фёдаравіч і Вольга Захараўна Астапковічы пераехалі ў Параф’янава. Пабудавалі жыллё, нарадзілі і выгадавалі яшчэ чацвёра дзяцей. Гаспадар працаваў брыгадзірам, быў чалавекам строгім і справядлівым.
Дзядуля Марыі скупа дзяліўся ўспамінамі пра вайну. Па ўсім адчувалася, што тэма гэта балючая, незагойная. Аднак на святы Перамогі і вызвалення Беларусі з радасцю збіраўся ў Бягомль, на сустрэчу з баявымі таварышамі.
Не стала партызана напрыканцы дзевяностых. Унучка Марыя шкадуе, што не ўсё запомнілася з тых скупых расповедаў, на якія дзед вырашаўся ў рэдкія хвіліны, але перайначыць гэта ўжо не ў сілах.
Канстанцін Астапковіч быў узнагароджаны Ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалём “За адвагу”, юбілейнымі медалямі.
Марыя Каляга прысвяціла свайму дзядулю такія радкі:
Хай я не бачыла вайны,
Ды ад дзядулі шмат што чула,
І застывала ў жылах кроў,
Калі яго вачамі ў гэта пекла зазірнула.
Усяго таго не напішу,
Але хай людзі гэта знаюць,
За мір, за сонца, за спакой
Усіх ветэранаў паважаюць.
З кнігі “Бригада “Железняк” І.Ф. Ціткова:
“…К весне 1943 года, то есть к началу операции “Коттбус”, и штаб бригады, и все наши партизаны уже накопили известный опыт борьбы с такими силами противника, как батальён, полк. Мы пришли к убеждению, что в действиях против более крупных вражеских формирований самое главное – смелый и решительный манёвр, цель которого – выход в тыл наступающих подразделений и частей.
…Зная группировку карателей, планировали боевые действия бригады по такой схеме. Весь район разделили на отрядные направления…В сторону Борисова – 3-й отряд, в направлении Плещениц – 2-й, к Долгиново – 4-й отряд.
Третья группа отрядов, штаб бригады, тыловые подразделения стягивались к деревне Волча, а затем прорывались из окружения через дорогу Бегомль — Плещеницы на запад с последующим выходом в жамойские леса. Соединившись здесь с группой Корнийца, бригада развёртывалась в тылу карателей и ставила под удар их коммуникации в сторону Плещениц, Долгиново и Докшиц…
…В то время бригада Гиль-Родионова представляла собой ещё крепкое формирование. За всё время карательной операции “Коттбус” никто из её солдат не перешёл на нашу сторону.
…17 мая 1943 года засада 3-го отряда у деревни Прудники разгромила команду карателей из двух рот.
18 мая кавалеристы из бригады подвижного резерва и два взвода 3-го отряда в течение всего дня отбивали попытки карателей овладеть переправой у деревни Юхновка.
19 мая 3-й отряд засадой на дороге Вольберовичи-Комайск разгромил колону карателей, которая двигалась для наступления на 1-й отряд…”
Наталля НАВІЦКАЯ.
Фота з архіва
сям’і Каляга.