Сергей Карпович — гармонист-самоучка
Гармонік, мой сябар вясёлы,
З табою заўжды мы ўдваіх.
Лякарства, што з песенных зёлак, У кнопках бліскучых тваіх.
Цябе мае лашчаць далоні –
Ў адказ праганяеш тугу.
Часцінку душы, мой гармонік,
Як скарб, як жыццё, берагу.
Часта бывае так, што чалавек, які атрымаў музычную адукацыю, нядрэнна асвоіў ігру на нейкім інструменце, “закідвае” гэты інструмент на далёкую палічку і проста забывае пра яго. А ёсць музыканты-самавучкі, якія без кваліфікаванай дапамогі, самастойна спасцігаюць азы нотнай граматы, а часам іграюць і без яе, на слых, ды яшчэ як! Яны без музыкі жыцця свайго не ўяўляюць – душа патрабуе прыгожага. Менавіта такім гарманістам-самавучкам з’яўляецца Сяргей Карповіч, ляснік Параф’янаўскага лясніцтва (на здымку). Спявае-заліваецца гармонік у мазолістых Сяргеевых руках на сямейных ды вясковых святах. І, мабыць, нішто так не аб’ядноўвае, не збліжае людзей, як добрая лірычная песня, якая спяваецца гуртам у суправаджэнні такога вось аматара-гарманіста.