В Докшицком районе прокатился «купальский круг» (+ ФОТО)

Па Докшыччыне пракацілася купальскае кола, запаліўшы традыцыйныя вогнішчы амаль у кожным населеным пункце. У Бягомлі дзеці і дарослыя пускалі вянкі на возеры, ля якога заўсёды адбываецца фальклорнае свята. Бурнымі апладысментамі сустракала мясцовая публіка заезджых артыстаў – калектыў Сітцаўскага СДК. У Параф’янаве тэатралізаваная праграма праходзіла на новай, толькі пабудаванай сцэне, падобнай да летняга амфітэатра.

IMG_9771
У райцэнтры Купалле пачалося шэсцем артыстаў ад ГЦК да возера. Да працэсіі ўвесь час далучаліся гараджане: дзяўчаты, упрыгожаныя вяночкамі з кветак, жанчыны і мужчыны сталага ўзросту з сухімі галінкамі “маю” ў руках, што стаялі ў хатах з Тройцы. Бераг возера гаманіў на розныя галасы. Моладзь актыўна ўдзельнічала ў традыцыйных купальскіх забавах: на хуткасць пляла вяночкі, варажыла на будучыню. Адшукаць чароўную папараць-кветку пашчасціла Паўлу Шылкову з дачкой Машай. Прыемным падарункам для ўсіх у купальскі вечарок стала надвор’е без дажджу, без якога практычна ніколі не абыходзілася народнае гулянне. Танцаваў і весяліўся народ да самай раніцы, пакуль не перагарэла вогнішча, праз якое скакалі многія.

[nggallery id=125]

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *