Выставка-ярмарка народных мастеров «Алея майстроў» действовала во время празднования Дня рождения Докшиц
Шматлікімі вырабамі была прадстаўлена выстава-кірмаш “Алея майстроў”, якая дзейнічала падчас святкавання Дня нараджэння Докшыц. Сярод гасцей сваё майстэрства дэманстравалі полацкія, маладзечанскія, глыбоцкія, вілейскія, мінскія майстры. Яркімі фарбамі, мудрагелістымі сюжэтамі, незвычайнымі, цікавымі элементамі ў выкананні работ вабілі тых, хто шпацыраваў па парку ля царквы, выставы, арганізаваныя раённымі Цэнтрам дзяцей і моладзі, Домам рамёстваў, а таксама майстрамі народнага клуба народных майстроў і самадзейных мастакоў “Докша”. Уздоўж сцежкі дэфіліравалі дзяўчаты ў касцюмах, якія ўдзельнічалі ў раённым школьным эка-фестывалі. Модніцам даспадобы прыйшлася самаробная біжутэрыя Даяны Цімафеевай. Шмат зацікаўленых спынялася ля каваных вырабаў Уладзіміра Шуткіна. Аўтара мы сфатаграфавалі, калі ён адпачываў з унучкамі на лаўцы, зробленай уласнымі рукамі.