Четвероклассник СШ №1 г. Докшицы увлекается пением
Самае вялікае захапленне чацвёртакласніка СШ № 1 г. Докшыцы Андрэя Шаклюцкага – спевы. Нават па дарозе ў школу ён заўсёды напявае якую-небудзь вясёлую мелодыю. Так што радкі песні “Проснись и пой!” – гэта якраз пра яго. Яшчэ ў першым класе яго здольнасці прыкмеціла настаўніца музыкі і кіраўнік узорнай вакальнай студыі “Тоніка” Таццяна Суднік. Вось ужо чацвёрты год ён, як саліст “Тонікі”, абавязковы ўдзельнік канцэртных праграм, нават за межамі раёна. Разам з матуляй Андрэй спявае ў касцёле Святой Тройцы, да таго ж з’яўляецца міністрантам. “Адкрыты, чулы, уважлівы, добры, сапраўдны сябар і джэнтльмен,” – так ахарактарызавалі хлопчыка яго аднакласнікі.
Яўгенія МАЛЕВІЧ.