Кубок района по настольному теннису пройдёт в Докшицах
У нядзелю, 16 кастрычніка, у памяшканні раённай ДзЮСШ пройдзе кубак раёна па настольным тэнісе сярод працоўных калектываў арганізацый раёна і каманд сельсаветаў. Да ўдзелу ў спаборніцтвах запрашаюцца спартсмены ўзростам не маладзей за 18 гадоў. Склад каманд – 2 мужчыны і 1 жанчына, якія працуюць у прадстаўленай арганізацыі. Таксама да ўдзелу дапускаюцца каманды з няпоўным саставам. Пацвердзіць свой удзел трэба да 13 кастрычніка па тэлефоне 5-51-72 (абавязкова!).
Пачатак спаборніцтваў у 9.30.