Республиканская акция «Молодёжь за безопасность» проходит в Докшицком районе
Беларуская моладзевая грамадская арганізацыя выратавальнікаў-пажарных 16 кастрычніка рыхтуецца сустрэць свой 15-ы дзень нараджэння. Да гэтай падзеі і прымеркавана рэспубліканская акцыя “Моладзь за бяспеку”, якая праходзіць зараз у нашым раёне. Ужо завяршыўся яе першы этап, падчас якога прадстаўнікі моладзевага руху разам з супрацоўнікамі РАНС наведалі дамы шматдзетных сем’яў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, адзінокіх пенсіянераў, інвалідаў і аказалі ім шэфскую дапамогу. Школьнікі наводзілі парадак, а пажарныя інспектары правялі прафілактычныя гутаркі з грамадзянамі па захаванні мер бяспекі ў домаўладаннях.
І. Скурат,
інспектар групы прапаганды
і ўзаемадзеяння
з грамадскасцю РАНС.