В Докшицком ройоне прошла неделя матери
Тыдзень маці, які быў адзначаны ў раёне напярэдадні аднайменнага свята, быў насычаным рознымі мерапрыемствамі. Дакшычане прынялі актыўны ўдзел у Рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі “Павіншуем маму разам!” У некаторых арганізацыях прафсаюзныя суполкі самі выраблялі віншавальныя паштоўкі для маці. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі акцыі сталі вучні і настаўнікі Барсукоўскай, Парплішчанскай, Бягомльскай СШ, СШ № 2 г. Докшыцы, а таксама дзеці і дарослыя ясляў-сада № 4 г. Докшыцы.
Шмат ахвотных павіншаваць матуль і бабуль было і ў докшыцкім аддзяленні паштовай сувязі, дзе 13 кастрычніка старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ядвіга Шульгат разам з прафсаюзам пошты запрашалі ўсіх паўдзельнічаць у мерапрыемстве і адправіць самым родным, блізкім і любімым паштоўкі з пяшчотнымі і цёплымі словамі (на здымку).