Докшицырайгаз меняет график доставки сжиженного газа
Докшыцкім раёнам газазабеспячэння зменены графік дастаўкі звадкаванага газу. З яго знікла субота, і зараз балоны ў райцэнтры развозяцца па панядзелках, серадах і пятніцах, а ў гарпасёлак дастаўляюцца ў аўторак і таксама пятніцу. Акрамя гэтага вёскі Бягомльскага і Бярэзінскага сельсаветаў сталі абслугоўвацца ў аўторак, а ў сераду – Крулеўшчынскага, Парплішчанскага і Докшыцкага. Астатніх змены не датыкнуліся.
– Гэта мера выклікана некалькімі прычынамі, – тлумачыць начальнік Аляксандр Туркоў. – На сённяшні дзень карыстальнікамі балоннага газу з’яўляюцца 9984 абаненты, але гэта лічба з кожным годам становіцца меншай. Напрыклад, у 2015 годзе на прыродны газ перайшлі 315 абанентаў, сёлета дадасца яшчэ сотня. Зразумела, што змяншаецца і колькасць прададзеных балонаў. Рэальнасць такая, што аўтамабілі-касеты, якія іх дастаўляюць, загружаюцца бывае толькі напалову, што для арганізацыі эканамічна нявыгадна. Таму вырашана графік завозу зрабіць больш шчыльным, выключыўшы з яго суботу. Але патрабаванні стандарту пры гэтым мы не парушылі. У адпаведнасці з імі на дастаўку балоннага газу ў горадзе адводзіцца тры дні, калі ў абанента ўстаноўлены адзін балон, і 15 дзён – калі два. У сельскія населеныя пункты ён дастаўляецца адзін раз у тыдзень.