Санаторию «Боровое» Докшицкого района исполнилось четверть века (+фото)
У мінулую суботу ў ККЗ “Іскра” ладзілася святочная імпрэза з нагоды 25-годдзя “Санаторыя “Баравое”.
Сёння “Баравое” – адна з візітных картак Докшыцкага краю. Шматлікія беларускія і замежныя турысты, прыязджаючы сюды на адпачынак, пакідаюць частачку цеплыні свайго сэрца ў гэтым самабытным месцы. А дадому вязуць прыемныя ўспаміны і водгукі. Многія адпачывальнікі вяртаюцца ў “Баравое” зноў і зноў, прывозяць на ўлонне беларускай прыроды сваіх сяброў і родзічаў. Пра тое, каб госці засталіся задаволенымі адпачынкам, клапоцяцца больш за дзве сотні чалавек персаналу на чале з кіраўніком установы Алегам Рынейскім.
Звяртаючыся да калектыву, Алег Іосіфавіч зазначыў, што за 25 гадоў было зроблена вельмі шмат для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы і развіцця санаторыя. Усё гэта дазволіла “Баравому” ў 2014 годзе стаць другім у рэспубліцы сярод санаторыяў для дарослых, а сёлета атрымаць вышэйшую атэстацыйную катэгорыю ў Рэспубліканскім цэнтры па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні. Сёння калектыў санаторыя – гэта згуртаваная прафесійная каманда. І гэту ацэнку пацвярджаюць госці здраўніцы.
Свята атрымалася цёплым, сардэчным і шчырым на эмоцыі і добрыя словы. Калектыў завіталі павіншаваць прадстаўнікі раённай улады, Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі ДП “ЦэнтрКурорт”, санаторыяў “Лясное”,
“Сосны”, “Прыазёрны”, “Юнацтва”, Бярэзінскага біясфернага запаведніка, прадстаўніцтва “Гедэон Рыхтэр” у Рэспубліцы Беларусь.
Не прамінулі магчымасці звярнуцца да калектыву са шчырымі ўспамінамі аб працы ў “Баравым” былыя кіраўнікі Віктар Пянькоўскі (здымак 2), Уладзімір Карпечкін, Валерый Біржакоў.
Падчас канцэртнай праграмы свае творчыя нумары гледачам дарылі раённыя артысты, а таксама супрацоўнікі санаторыя. Творчыя нумары былі падтрыманы ўдзячнымі апладысментамі зала.
Ганаровымі граматамі Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на свяце ўзнагароджаны: галоўны ўрач «Санаторыя “Баравое” А.І. Рынейскі; шэф-повар сталовай «Санаторыя “Баравое” Л.І. Камінская; акушэрка гінекалагічнага аддзялення «Санаторыя “Баравое” Н.А. Сташынская. Удзячнасць Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлена механіку гаража І.Г. Сушко.
Многія супрацоўнікі санаторыя ў гэты дзень былі адзначаны Граматамі ўстановы (здымак 1).
Наталля НАВІЦКАЯ.
Фота аўтара.
[nggallery id=139]