В аварии в д. Чечуки Докшицкого района пострадали двое мужчин
Раніцай 4 лістапада ў в.Чачукі адбылося дарожна-транспартнае здарэнне.
Аўтамабіль Mercedes-Benz Sprinter, за рулём якога знаходзіўся жыхар Магілёва (1968 г.н.) сутыкнуўся з аўтамабілем Opel Vectra , якім кіраваў жыхар Глыбокага (1985 г.н.). У выніку аварыі абое вадзіцелі атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі шпіталізаваны ў Докшыцкую ЦРБ.
Адзяленне ДАІ Докшыцкага РАУС яшчэ раз нагадвае вадзіцелям пра неабходнасць пры руху ў асенне-зімовы перыяд улічваць час сутак, умовы надвор’я і абмежаванні хуткаснага рэжыму. Да таго ж неабходна ў хуткім парадку “пераабуць” колы свайго аўтамабіля адпаведна сезону.
А. Сташэвіч,
начальнік АДАІ РАУС, маёр міліцыі.