Бегомльское отделение Беларусбанка в числе лучших в области

img_6781Аддзяленне 209/127 г.п. Бягомль Цэнтра банкаўскіх паслуг № 209 у г. Докшыцы філіяла № 216 ААТ «ААБ Беларусбанк» заўжды ў ліку лепшых структурных падраздзяленняў. І гэта не галаслоўна. На працягу толькі некалькіх апошніх гадоў калектыў пастаянна з’яўляецца як прызёрам, так і пераможцам у конкурсе на лепшае аддзяленне абласнога ўпраўлення. А сёлета яго спецыяліст Лілія Батура стала пераможцай абласнога конкурсу “Лепшы спецыяліст па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг”.

Шмат гадоў калектывам з чатырох чалавек кіруе Марыя Майсяёнак. Увогуле, Марыя Канстанцінаўна ў банкаўскай сістэме больш за 30 гадоў. Асаблівасць работы аддзялення ў тым, што знаходзіцца яно на перакрыжаванні многіх транзітных шляхоў і геаграфія кліентаў не мяжуецца толькі Бягомлем. А яшчэ пастаянныя кліенты аддзялення – тыя, хто адпачывае ў санаторыях “Лясное” і “Баравое”. Турысты да таго ж маюць цікавасць да банкаўскай памятнай і сувенірнай прадукцыі.

Дзякуючы таму, што ў аддзяленні арганізавана адкрытае працоўнае месца, кліенты маюць магчымасць як атрымаць кансультацыю па здзяйсненні фінансавых аперацый, так і падаць дакументы на атрыманне крэдыту без паездак у райцэнтр. Зараз гэта можна зрабіць з панядзелка па пятніцу. А ў хуткім часе афармленне пазыкі будзе праводзіцца і па суботах.
Для тых, хто ўжо паспеў ацаніць выгоды карыстання інтэрнэт-банкінгам, альбо толькі асвойвае яго, у аддзяленні стварылі мультыкарыстальніцкае месца з камп’ютарам з доступам у Інтэрнэт. Пры сумненні ў правільнасці здзяйснення аперацыі можна звярнуцца да спецыяліста.

Але не толькі шырокі спектар банкаўскіх аперацый прыцягвае кліентаў у аддзяленне “Беларусбанка”. Ветлівасць і прыемнае кантактаванне сталі візітнай карткай спецыялістаў, якія там працуюць. І нездарма ж сёлета ў Кнізе водгукаў і прапаноў да тых, што ўжо былі, далучылася і шмат новых удзячных слоў кліентаў.

НА ЗДЫМКУ: (злева направа) М.К. Майсяёнак і яе надзейная каманда: Л.В. Батура, В.У. Курныш, В.І. Палякова і І.Я. Зайцава.

Наталля НАВІЦКАЯ.

Фота А. Варанковіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *