Конференция общества инвалидов прошла в Докшицах

Здымак 1

Здымак 1

У мінулы чацвер у ККЗ “Іскра” адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя Докшыцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў”. У ёй бралі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Сівіцкая, старшыня абласной арганізацыі “БелТІ” Міхаіл Каралюн. Канферэнцыя збіраецца раз у пяць гадоў. Ёй папярэднічаюць справаздачныя сходы ў пярвічных суполках раённай арганізацыі.

У сваім дакладзе старшыня раённай арганізацыі таварыства інвалідаў Еўдакія Вязнікава адзначыла, што ў нашым раёне пражывае 1200 чалавек з абмежаванымі магчымасцямі (без уліку інвалідаў па зроку і слыху). З іх 240 чалавек з’яўляюцца членамі Беларускага таварыства інвалідаў. Сярэдні ўзрост членаў таварыства – 65-70 гадоў. Членства неабходна пацвярджаць штогод выплатай узносаў, якія складаюць 0,2 базавай велічыні ў год. Па сутнасці, узносы і спонсарская дапамога – адзіныя крыніцы паступлення сродкаў у арганізацыю. Яны мізэрныя для аднаго чалавека, але сабраныя разам могуць скласціся ў суму, якая камусьці будзе вялікай падтрымкай. Як заўважыла Еўдакія Андрэеўна, колькасць водгукаў прыватных структур на пісьмы “БелТІ” невялікая, але ёсць мецэнаты, якія разумеюць патрэбы людзей з інваліднасцю і маюць чулае сэрца. Сёлета дапамогу “БелТІ” аказалі прадпрымальнікі А.І. Бута, У.В. Ласкіна, Ю.В. Гільніч, В.В. Мігай. Зразумела, кожны год не атрымліваецца дапамагчы ўсім членам арганізацыі, але чарга дойдзе да кожнага. А найперш падтрымка паступае людзям пасля складаных аперацый, тым, хто мае першачарговую патрэбу.

Здымак 2

Здымак 2

У раённым аб’яднанні 5 пярвічных арганізацый. Іх старшыні працуюць выключна на добраахвотных пачатках. І часам, калі цяжар грамадскай адказнасці адбірае ў іх сілы, Еўдакія Андрэеўна падбадзёрвае сваіх памагатых словамі: “Калі не мы, то хто будзе гэтым займацца? Справімся”. Да ўзнагарод Цэнтральнага праўлення “БелТІ” прадастаўлены старшыні Парплішчанскай, Параф’янаўскай і Крулеўшчынскай пярвічак Т.С. Каляга, В.К. Каляга, Л.М. Міхмель.

Разам з тым, карысць ад арганізацыі відавочная. Людзі з інваліднасцю не прадстаўлены самі сабе, часта ў таварыстве яны знаходзяць самае галоўнае, чаго не хапае – добрае слова і сяброў. Даволі актыўна раённая арганізацыя займаецца прыцягненнем у таварыства гуманітарнай дапамогі. Члены пярвічак на месцах садзейнічаюць дастаўцы рэчаў найбольш нямоглым людзям. Многія прадстаўнікі “БелТІ” не замыкаюцца толькі ў коле сваіх праблем. Яны актыўна наведва­юць аддзяленне для інвалідаў ТЦСАН, клубы для пажылых грамадзян. На выставе, што была арганізавана ў фае ККЗ “Іскра”, былі прадстаўлены вынікі іх творчай працы: пано, вышываныя карціны, кампазіцыі і інш.

Здымак 3

Здымак 3

Здымак 4

Здымак 4

Судакладчыкамі Еўдакіі Вязнікавай былі старшыні і іх намеснікі з пярвічак, а таксама проста члены арганізацыі Віктар Фёдараў (здымак 2), Таццяна Каляга, Марыя Януш (здымак 3), Віталь Перавозчыкаў (здымак 1). У выступленні кожнага з іх гучала падзяка гэтай шчырай і вельмі нераўнадушнай да чалавечага гора жанчыне, якая вось ужо дзесяць гадоў працуе ў арганізацыі.

Сакратар раённай арганізацыі ветэранаў Мікалай Аўтух і загадчыца аддзялення інвалідаў ТСЦАН Таццяна Баравікова распавялі пра ўзаемадзеянне з прадстаўнікамі “БелТІ”.
Годную ацэнку рабоце раённай арганізацыі даў Міхаіл Каралюн. Падчас канферэнцыі адбылося абранне дэлегатаў на абласную і рэспубліканскую, а таксама выбары старшыні раённай арганізацыі. Члены “БелТІ” выказаліся за кандыдатуру Еўдакіі Вязнікавай, і гэта знайшло абсалютную падтрымку.

Падчас раённай канферэнцыі Граматай Цэнтральнага праўлення “БелТІ” была адзначана Е.А. Вязнікава (здымак 4), Граматамі абласной арганізацыі А.І. Ілініч і Л.Р. Гамановіч. Граматы раённай арганізацыі атрымалі Я.А. Сураўцава, С.І. Балобан, З.П. Рамановіч, М.А. Каляга, Т.А. Новік, А.П Каляга, С.І. Кішэня.

Грамадскае аб’яднанне “Беларускае таварыства інвалідаў” было створана 8 ліпеня 1988 года на ўстаноўчай Канферэнцыі інвалідаў, дэлегатамі якой сталі прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Беларусі. Статутам арганізацыі вызначаны дзве яе асноўныя мэты. Гэта абарона правоў і законных інтарэсаў членаў таварыства і іх сем’яў, аказанне ім юрыдычнай і прававой падтрымкі, а таксама стварэнне для інвалідаў роўных з іншымі грамадзянамі магчымасцей для ўдзелу ва ўсіх сферах жыццядзейнасці. Зараз ГА “БелТІ” аб’ядноўвае больш за 67 тысяч інвалідаў. Беларускае таварыства інвалідаў налічвае 790 пярвічных суполак.

Наталля НАВІЦКАЯ.
Фота аўтара.

2 комментариев для “Конференция общества инвалидов прошла в Докшицах

  • 27.12.2016 в 10:46 пп
    Permalink

    А где на фото инвалиды?

  • 01.01.2017 в 1:56 пп
    Permalink

    Пожалуйста, размещайте фотки на всю ширину колонки. Если хотите, чтобы ваши публикации до конца дочитывали).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *