В Докшицком районе состоялась очередная встреча литературного объединения «Крыніцы»

IMG_6181У сераду адбылася чарговая сустрэча літаратурнага аб’яднання “Крыніцы”, якое дзейнічае пры райгазеце “Родныя вытокі” і два разы на год збірае аўтараў у рэдакцыі.
У сяброўскай атмасферы за кубкамі гарбаты Віялета Навіцкая, Алена Шавель, Ганна Сінякова, Ніна Мілюкова, Ірына Сясіцкая, Галіна Дземянкова і Зоя Церах чыталі свае вершы, расказвалі пра планы празаічных твораў, разважалі на тэмы рэлігіі і маралі, падказвалі журналістам новыя тэмы.
Калі і вы, паважаныя чытачы, любіце літаратуру і самі спрабуеце пісаць вершы і прозу, запрашаем у наша літаб’яднанне. Тэлефон для даведак 2-10-47. Творы можна прывозіць у рэдакцыю, дасылаць поштай ці адпраўляць на электронную скрыню Rodvitoki@yandex.ru з пазнакай “Крыніцы”. Узрост не мае значэння. Дарэчы, творы мясцовых аўтараў можна знайсці ў Інтэрнэце на сайце райгазеты www.dokshitsy.by у раздзеле “Лірыка і проза”.

Наталля СТАШЭВІЧ.
Фота Я. Малевіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *