Музыкальное представление подготовила воскресная школа прихода Свято-Покровской церкви Докшицкого района

dsc01185Моцны калядны мароз 7 студзеня не стаў перашкодай для вернікаў, і яны пасля заканчэння святочнай літургіі ў Свята-Пакроўскай царкве райцэнтра дружна накіраваліся ў кінаканцэртную залу “Іскра”, каб паглядзець музычнае прадстаўленне, падрыхтаванае нядзельнай школай прыходу.
На сцэне ажыла цудоўная казка С. Маршака “Дванац­цаць месяцаў”, на якой вырасла не адно пакаленне дзяцей. Зараз яна набыла новае гучанне: у ёй прысутнічаў Гасподзь, бо толькі па Яго волі маглі зацвісці ў зімовым лесе пралескі, як ратаванне для добрай, працавітай, спагадлівай дзяўчынкі. На гэта звярнуў увагу ў сваім выступленні і настаяцель Свята-Пакроўскага храма айцец Георгій Мялешка: “Боганемаўля пасялілася ў нашых сэрцах і ў сэрцах нашых дзяцей, – сказаў ён. – Радуйцеся і жывіце па Божым запавеце. Няхай Усявышні заўсёды прысутнічае ў вашым жыцці.”
Пасля заканчэння прадстаўлення дзяцей чакалі прыемныя сюрпрызы. Адзін з іх – урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурса-выставы сямейнай творчасці “Свет Нараджэння Хрыстова”, які праводзіўся дзіцячай бібліятэкай з 25 снежня па 6 студзеня ў межах праекта “Праваслаўная ініцыятыва 2016-2017”. Пераможцамі конкурсу стала сям’я Наумцаў, на другім месцы – сем’і Гапанёнкаў і Мацюш, на трэцім – Касцюкоў і Вязнікавых. Ім былі ўручаны дыпломы і сувеніры.
Вучні нядзельнай школы атрымалі таксама ў падарунак кніжкі ад бібліятэкі і пакункі салодкіх прысмакаў ад Свята-Пакроўскага прыходу.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: дыпломы і падарункі ўручаюць дырэктар ЦБС Ірына Карэпанава і благачынны Георгій
Мялешка.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *