В ГП «АгроСитцы» работает творческий юрист Роман Жулего
Яшчэ вучнем адзінаццатага класа Раман Жулега сур’ёзна падышоў да выбару будучай прафесіі і пакуль пра гэта не пашкадаваў.
Нарадзіўся і вырас ён у вёсцы Старая Дубрава на Гомельшчыне. Вучыўся ў гімназіі. Усе прадметы даваліся добра, але асабліва любіў фізіку і матэматыку. Падабалася працаваць з лічбамі. Гэта і паўплывала на выбар прафесіі. Пасля гімназіі адразу паступіў у Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт эканомікі і права. Чатыры гады вучобы праляцелі даволі хутка. Па размеркаванні хлопец трапіў на Докшыччыну, у ДП “АграСітцы”, на пасаду юрыста.
Асвоіцца на новым месцы дапамагалі сябры і калегі. Праца вельмі складаная і адказная, але гэта не палохае маладога спецыяліста. У вольны час Раман займаецца Lettering. Гэта графічныя малюнкі, створаныя на аснове намаляваных літар і знакаў, якія арыгінальна сплецены ў агульную гарманічную стылістычную кампазіцыю. А яшчэ хлопца абралі сакратаром пярвічкі ГА “БРСМ” сельгаспрадпрыемства.
За паўгода самастойнага жыцця Раман добра зразумеў, як гэта, калі адказнасць ускладзена на цябе і кожная памылка можа каштаваць дорага. Ён прызнаецца, што за зусім невялікі адрэзак часу з’явілася больш сур’ёзнасці ў характары і стаўленні да даручаных спраў.
У будучым малады чалавек марыць стаць кампетэнтным спецыялістам у сваёй прафесіі, а таксама рэалізавацца як творчая асоба, а пакуль сваімі работамі дзеліцца з падпісчыкамі ў Сеціве.
Тэкст і фота Наталлі ВАХАВІЧ,
студэнткі 3 курса
ВДУ імя П.М. Машэрава.