Новая карта «Магнит» от Беларусбанка — быстро, удобно, выгодно
У год свайго юбілею ААТ ААБ “Беларусбанк” прапаноўвае кліентам выключна выгадныя фінансавыя прадукты. У пачатку лютага была запушчана ўнікальная карта растэрміноўкі “Магніт”.
Што ўяўляе сабой карта “Магніт”?
Кліент банка атрымлівае міжнародную плацежную картку Mastercard Standard з бескантактавай тэхналогіяй PayPass. Дзякуючы гэтаму ён мае магчымасць выгадна і хутка весці разлікі на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі як за кошт уласных сродкаў, так і за кошт сродкаў банка (авердрафту).
Пры разліку плацежнай карткай “Магніт” у магазінах-партнёрах тавар можна набыць у растэрміноўку да 12 месяцаў пад 0,0001 працэнта па ўсёй рэспубліцы. У нашым раёне толькі за першую дэкаду дзеяння акцыі больш за 20 гандлёвых аб’ектаў сталі партнёрамі праграмы. Іх спіс увесь час папаўняецца.
Акрамя наяўнасці авердрафту, картку можна папаўняць уласнымі сродкамі. Дык вось пры разліку за пакупкі ў магазінах-партнёрах карткай “Магніт” уласнымі сродкамі ў канцы месяца на рахунак вернецца да 12 працэнтаў ад сумы пакупак. Дарэчы, сярод магазінаў-партнёраў не толькі тыя, што гандлююць запчасткамі да аўто, будматэрыяламі, тэхнікай і электронікай і іншым шэрагам прамысловых груп тавараў, але і крамы, дзе можна набыць прадукты харчавання і атрымаць пэўны працэнт сродкаў назад на картку.
Універсальнасць карткі робіць яе вельмі зручнай для карыстання.
Ці можа кліент набыць тавар у краме,
якая пакуль не з’яўляецца партнёрам праграмы?
Так, у выпадку, калі пры гэтым ён скарыстаецца авердрафтам, стаўка да 31 сакавіка бягучага года будзе роўна стаўцы рэфінансавання – 16 працэнтам гадавых, а далей да яе дададуцца яшчэ
3 працэнты. Тэрмін пагашэння авердрафту – паўгода. Гэта адна з самых выгадных авердрафтных прапаноў на рынку падобных фінансавых паслуг у нашай краіне.
ААТ ААБ “Беларусбанк” прапаноўвае яшчэ адзін бонус па картцы “Магніт”. Пры здзяйсненні пакупак у арганізацыях гандлю і сэрвісу, якія не ўдзельнічаюць у партнёрскай праграме, аднаразова прадстаўляецца grace-перыяд (гэта азначае, што на працягу 30 дзён з моманту пакупкі сродкі выдаюцца па льготнай стаўцы 0,0001 працэнта).
Якія дадатковыя бясплатныя бонусы атрымлівае карыстальнік карткі растэрміноўкі “Магніт”?
Кліент можа змяніць ПІН-код карткі, зарэгістравацца ў сістэме Інтэрнэт-банкінга, а таксама штомесяц будзе атрымліваць SMS-паведамленне ці інфармацыю на электронную скрыню аб памеры плацяжу па авердрафце і працэнтах па ім.
Умовы атрымання і тэрмін дзеяння
Каб стаць удзельнікам праграмы “Магніт”, можна звярнуцца ў ЦБУ ААТ ААБ “Беларусбанк” у Докшыцах, а таксама ў аддзяленні ў Бягомлі і Крулеўшчыне. Пры сабе неабходна мець пашпарт і даведку аб даходах за апошнія паўгода (у выпадку, калі Вы атрымліваеце заробак праз “Беларусбанк”, даведка будзе сфарміравана на месцы). Некалькі дзён адводзіцца на разгляд заявы, а далей кліент атрымае картку з авердрафтам да 10000 беларускіх рублёў. ААТ ААБ “Беларусбанк” прапаноўвае празрыстыя ўмовы карыстання карткай растэрміноўкі. Адзін раз пры яе атрыманні трэба заплаціць 4 рублі. Штомесячна з рахунка будзе спісвацца 1 рубель за карыстанне. Але ў выпадку, калі абарот па карце за месяц складзе 50 рублёў, плата за карыстанне карткай не будзе брацца.
Карта растэрміноўкі “Магніт” – прадукт, без перабольшвання, унікальны. Яна дазваляе не толькі набываць неабходныя рэчы без пераплаты працэнтаў і дадатковага збору папер, але і вучыць кліентаў, як на пакупках, якія яны ажыццяўляюць
штодня, можна яшчэ і зарабіць.
Падрыхтавала
Наталля НАВІЦКАЯ.
УНП 100325912