В Докшицах открыли «Оптику»

dsc_-450У лістападзе на старонках “Родных вытокаў” быў надрукаваны артыкул “Ці патрэбна ў Докшыцах оптыка?”, як рэакцыя на тое, што гэта ўстанова вясной мінулага года была зачынена па прычыне непрыбытковасці. Тэма атрымала шырокі рэзананс. Праз месяц пасля гэтага з абласнога філіяла ўнітарнага прадпрыемства “Медтэхніка”, куды артыкул быў дасланы на рэагаванне, рэдакцыя атрымала адказ, у якім паведамлялася, што оптыка ў Докшыцах будзе.

Да годнасці прадпрыемства паведамляем, што слова сваё яно стрымала. Першага лютага ў райцэнтры зноў пачала працаваць оптыка. Зараз яна знаходзіцца на новым месцы па адрасе вуліца Пушкіна, 5 (будынак гарадской лазні, другі паверх).

Акрамя рэалізацыі гатовых акуляраў для дзяцей і дарослых і прыняцця заяў на іх выраб, у оптыцы можна набыць медтэхніку: інгалятары, небулайзеры, танометры, глюкометры, апараты магнітатэрапіі, тэрмометры, масажоры, артапедычную прадукцыю, сродкі рэабілітацыі, тавары для хворых, якія ляжаць, а таксама адзенне для медыцынскіх работнікаў і многае іншае. Дарэчы, кошт прымальны.

Оптыка працуе з панядзелка па пятніцу з 8.30 да 17 гадзін. Перапынак з 12.30 да 13 гадзін.

НА ЗДЫМКУ: Ларыса Ханяк і заказ прыме на акуляры, і вырабіць іх на месцы.

Тэкст і фота
Наталлі НАВІЦКАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *