В Докшицкой ДЮСШ состоялись соревнования, приуроченные ко Дню Отечества (+фото)

bez-imeni-1У раённай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе адбыўся адкрыты турнір па лёгкай атлетыцы, прысвечаны памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і прымеркаваны да Дня абаронцаў Айчыны. Упершыню да ўдзелу ў мерапрыемстве былі запрошаны зусім юныя спартсмены 2005 – 2008 гадоў нараджэння. Хлопчыкі і дзяўчынкі старанна выконвалі рэкамендацыі сваіх трэнераў і вельмі радаваліся, калі скакалі ці прабягалі лепш, чым сапернікі. З непрыхаваным задавальненнем прызёры і пераможцы ўздымаліся на ганаровы п’едэстал і паціскалі рукі адзін аднаму.

У агульны залік кожнага ўвайшло выкананне розных спартыўных практыкаванняў. Так, у бегу на 30 м, трайных скачках і скачках увышыню з разбегу сярод удзельнікаў 2007 – 2008 года нараджэння перамаглі: 1 месца – Кацярына Аліноўская і Арцём Плыгаўка (СШ № 1 г. Докшыцы) (на здымку), 2 і 3 месцы заваявалі вучаніцы Бягомльскай СШ Марыя Падцяроб і Вікторыя Кажапенька адпаведна. Таксама 2 месца ў вучня Валкалацкай СШ Ігара Шылько, 3 месца — у Арсенія Лукоўскага з Крулеўшчынскай СШ. Ва ўзроставай катэгорыі 2005 – 2006 г.н. поспех усміхнуўся Ганне Цімковай (Бягомльская СШ) і Вадзіму Стралкоўскаму (Крулеўшчынская СШ) – у іх 1 месца. На другім месцы Аліна Янковіч (Сітцаўская СШ) і Раман Андарала (СШ № 1 г. Докшыцы). На трэцюю прыступку ўзняліся Ульяна Аганесян (Сітцаўская СШ) і Уладзімір Казьякоў (СШ № 1 г. Докшыцы).

У бегу на 30 м, трайных скачках з месца і скачках удаўжыню з разбегу сярод дзяцей 2007 – 2008 г.н. першымі сталі Дзяніс Таляронак (Крулеўшчынская СШ) і Віялета Шопат (Бярозкаўская ДССШ), другімі – Алег Гамеза (СШ № 1 г. Докшыцы) і Валерыя Яцкоўская (Парплішчанская СШ), трэцімі – Вадзім Мятла (СШ № 1 г. Докшыцы) і Карына Пагудзіна (Валкалацкая СШ). Сярод юных спартсменаў 2005 – 2006 г.н. 1 месца заваявалі Ілья Януковіч (Валкалацкая СШ) і Васіліса Кавалеўская (СШ № 1 г. Докшыцы), 2 месца ў Лявонція Зайцава (Сітцаўская СШ) і Вікторыі Бобчанка (Бягомльская СШ), 3 месца — у Стаса Зімяніна (Бярозкаўская ДССШ) і Паліны Мажэй (Бягомльская СШ).

Яўгенія ГІЧАНСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *