В общеобразовательных учреждениях Докшицкого района пройдёт профилактическая акция
Праблема аховы насельніцтва ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі заслугоўвае асаблівай увагі, таму што гэта з’яўляецца рэальнай пагрозай жыццю і здароўю людзей. У найбольшай небяспецы аказваюцца дзеці: з-за недахопу пэўных ведаў і практычных навыкаў. Для таго, каб сфарміраваць культуру бяспекі жыццядзейнасці і правесці адукацыйна-выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем, як засцерагчы сябе ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, з 1 па 17 сакавіка 2017 года ва ўсіх агульнаадукацыйных установах раёна пройдзе прафілактычная акцыя “Дзень бяспекі. Увага ўсім!”, прысвечаная Сусветнаму дню грамадзянскай абароны.