C 7 по 17 марта особенное внимание ГАИ — пешеходам
З 7 па 17 сакавіка па ўсёй краіне Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць акцыю “Стань бачным – будзь у бяспецы!”, якая накіравана на прафілактыку і папярэджанне дарожна-транспартных здарэняў з удзелам пешаходаў і папулярызацыю выкарыстання святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак.
У ходзе акцыі асаблівая ўвага надаецца ўчасткам вулічна-дарожнай сеткі, дзе існуе найбольшая рызыка наезду на пешаходаў і веласіпедыстаў.
У Правілах дарожнага руху (п. 17.1) замацавана норма абавязковага выкарыстання святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак пры руху па краі праезнай часткі, а таксама рэкамендавана пры перасячэнні праезнай часткі ва неўстаноўленых месцах.
ДАІ заклікае ўдзельнікаў дарожнага руху не быць абыякавымі і паведамляць пра п’яных пешаходаў на дарозе ў міліцыю па тэлефоне 102.
Наталля НАВІЦКАЯ.
Акурат напярэдадні старту акцыі, 6 сакавіка, у нашым раёне было зарэгістравана ДТЗ з удзелам пешахода.
Як паведамілі ў аддзялені ДАІ РАУС, аварыя адбылася ў Крулеўшчыне каля 19 гадзін 35 хвілін. Жыхар в. Літоўцы (1970 г.н.), кіруючы аўтамабілем Mercedes-Benz С 200, здзейсніў наезд на жыхара Крулеўшчыны (1957 г.н.), які рухаўся ў адным накірунку. У выніку аварыі пешаход, які быў у стане алкагольнага ап’янення, атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны ў ЦРБ.