Что нужно знать водителям мопедов
Дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам мапедаў і матацыклаў часта цягнуць за сабой цяжкія паследствы як для кіроўцаў, так і для пасажыраў двухколавых транспартных сродкаў.
Гэтым фактам абумоўлена павышаная ўвага Дзяржаўтаінспекцыі да кіроўцаў і стану дадзенага віду транспартных сродкаў.
Сумныя факты пра аварыі з удзелам мапедаў застаюцца ў зводках ДТЗ у вясенне-летні перыяд года. Докшыцкі раён – не выключэнне. Так, 3 верасня мінулага года, 63-гадовы жыхар Бягомля, які кіраваў мапедам “Дэльта”, на аўтадарозе Мінск — Віцебск каля вёскі Маргавіца выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з грузавым аўтапоездам. У выніку аварыі загінуў вадзіцель мапеда і яго 44-гадовая пасажырка.
Перад тым, як пачаць кіраваць мапедам, трэба памятаць, што яго вадзіцель павінен мець пасведчанне катэгорыі “АМ”, хаця зараз закон дазваляе кіраваць ім і пры наяўнасці пасведчання на права кіравання іншымі механічнымі транспартнымі сродкамі, за выключэннем пасведчання трактарыста-машыніста.
Мапеды трэба рэгістраваць у падраздзяленнях ДАІ. На іх павінен быць рэгістрацыйны знак і пасведчанне аб рэгістрацыі. Зараз нельга зарэгістраваць мапед, на які адсутнічаюць дакументы, што пацвярджаюць законнасць яго набыцця. Гэта азначае, што спрошчаны варыянт рэгістрацыі мапедаў адменены.
Уладальнікам мапедаў трэба ведаць, што для гэтага транспартнага сродка прадугледжана абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці, а таксама праходжанне дзяржаўнага тэхнічнага агляду.
Правілы дарожнага руху абавязваюць кіроўцаў мапедаў уключаць у светлы час сутак бліжняе святло фар і быць у зашпіленым моташлеме.
Адказнасць для кіроўцаў мапедаў роўна адказнасці для матацыклістаў і вадзіцеляў аўтамабіляў.
А. Сташэвіч,
начальнік АДАІ РАУС,
маёр міліцыі.