ГАИ усилило контроль за пешеходами
Пад такой назвай да 30 чэрвеня прадоўжыцца рэспубліканская прафілактычная акцыя Дзяржаўтаінспекцыі, мэта якой – рэагаванне на негатыўныя тэндэнцыі ў сферы дарожнай бяспекі і своечасовае папярэджанне і прафілактыка аварый з удзелам пешаходаў.
У рэспубліцы па выніках пяці месяцаў бягучага года, нягледзячы на змяншэнне колькасці ДТЗ (з 1247 да 1042) і параненых у іх (з 1380 да 1141), разам з тым фіксуецца рост колькасці загінулых у аварыях – 175 чалавек (за такі ж перыяд 2016 г. іх было 144).
Сярод асноўных прычын ДТЗ, якія здзейснены па віне кіроўцаў, – парушэнне правілаў праезду пешаходных пераходаў (20 працэнтаў, ці 173 выпадкі ад колькасці аварый). За гэты ж перыяд па віне пешаходаў здзейснена 140 ДТЗ, у якіх 44 чалавекі загінулі і 97 былі паранены.
Увогуле, за мінулыя выхадныя і панядзелак на дарогах рэспублікі адбылося 713 ДТЗ з матэрыяльнымі стратамі, здзейснена 19 аварый, у якіх двое загінулі і 20 чалавек паранены. За кіраванне транспартам у нецвярозым стане затрыманы 329 вадзіцеляў, за перавышэнне хуткаснага рэжыму – 2719 вадзіцеляў. Устаноўлена 740 фактаў, калі за руль селі бяспраўнікі, 1074 вадзіцеляў і пасажыраў праігнаравалі абавязковае патрабаванне прышпіліцца рамянём бяспекі. За парушэнне Правілаў дарожнага руху да адказнасці прыцягнуты 1742 пешаходы, з іх 276 былі нецвярозымі.