Чем притягивает Бегомль?

izobrazhenie-099Заўжды радуешся, калі бачыш, колькі цікаўных ля пляцоўкі з тэхнікай, якая ўстаноўлена каля галоўнага кругавога скрыжавання Бягомля. Амаль ніхто не прамінае сфатаграфавацца. Такім чынам здзяйсняецца мара любога дзіцяці – памацаць магутныя махіны, што называецца, уласнымі рукамі.

Створаная ваенна-тэхнічная пляцоўка ў Бягомлі пастаянна папаўняецца новымі экспанатамі. Па ініцыятыве раённай улады некалькі гадоў таму каля скрыжавання пасяліўся спачатку самалёт Іл-14, які адразу стаў улюблёным месцам прыпынку мясцовых жыхароў і шматлікіх падарожных. І ў будні дзень, і ў выхадныя ля яго пастаянна прыпыняюцца аўтамабілі, дзеці з цікаўнасцю аглядаюць крылатую тэхніку. Да радасці, дзесьці год таму да самалёта далучыўся яшчэ і танк Т-80, забрацца на які не прамінаюць магчымасці нават дарослыя. Сёлета кампазіцыю дапоўнілі яшчэ і дзве гарматы. На агульным добраўпарадкаванні тэрыторыі працавалі камунальнікі. Не так даўно дадаткова былі ўсталявяны прыгожыя лаўкі, якія ўжо аблюбавала мясцовая дзятва.
Калі ў пошукавай сістэме ў Сеціве ўвесці запыт “Бягомль”, аднымі з першых на старонцы з’яўляюцца выявы знакамітага самалёта. Здымкаў з гэтага месца і сапраўды шмат, так што пляцоўка з поўным правам прэтэндуе на званне візітоўкі гарпасёлка.

Тэкст і фота
Наталлі НАВІЦКАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *