Три выпускницы Докшицкого района сдали централизованное тестирование на 100 баллов
Сёлета каля 92 тысяч выпускнікоў здавала цэнтралізаванае тэсціраванне. Па яго выніках 314 абітурыентаў атрымалі сто балаў. Сярод іх значацца тры выпускніцы з нашага раёна. Гэта Марыя Касцюк з СШ № 2 г. Докшыцы, Анастасія Шавель з Бярозкаўскай сярэдняй школы і Паліна Пашкоўская з Параф’янаўскай СШ.
Марыя прадэманстравала выдатныя веды па матэматыцы, а Анастасія і Паліна — па беларускай мове. Ашаламляльны поспех дзяўчат раздзялілі іх настаўнікі: матэматык Надзея Петрашкевіч, беларускія моваведы Надзея Лініч і Ірына Палачаніна.