Докшицкие картингисты одержали триумфальную победу в Полоцке
У мінулыя выхадныя каманда картынгістаў з раённага Цэнтра дзяцей і моладзі заваявала золата на рэспубліканскіх спаборніцтвах.
Адкрыты кубак горада Полацка па картынгу-2017 сустрэў удзельнікаў на сталічным картадроме “Баравая”. Змагацца за званне самага хуткага і трывалага сюды з’ехаліся спартсмены з Мінска, Полацка, Брэста, Гродна, Магілёва, Гомеля і Лепеля. Докшыцкая каманда ў складзе Уладзіслава Сасноўскага, Канстанціна Стадольніка, Аляксея Калягі, Максіма Чымпой і Яна Шульгата ў гэты раз абышла колішніх сапернікаў-палачан і, да вялікай радасці свайго трэнера Мікалая Стадольніка, “узяла” залаты кубак спаборніцтваў.