Организации района преподнесли подарки городу к празднику
У свой дзень нараджэння Докшыцы сустракаюць жыхароў і гасцей па-святочнаму прыбранымі. Зрабіць горад яшчэ больш прыгожым пастараліся многія гараджане. Не засталіся ў баку арганізацыі і прадпрыемствы райцэнтра. Ля «Беларусбанка» з’явілася вялікая манета наміналам у адзін рубель. Штодзень работнікаў хлебазавода цяпер сустракае скульптура пекара. Фантазіі белтэлекамаўцаў няма межаў. Дзякуючы ёй у цэнтры горада з’явіліся тры архітэктурныя кампазіцыі, апошнюю з якіх у выглядзе лаўкі з парасонам усталявалі літаральна перад самым святам. Камунгасаўцы аформілі кветкавыя кампазіцыі, якія размясцілі на крылах матылькоў. Журналісты, як людзі творчыя, звязалі свой падарунак гораду з раёнкай: “вырасцілі” каля будынка камень, на якім занатавалі гісторыю сваёй газеты ў назвах.